ЛОННА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,6 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 1,01 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Аб′-ём вады 1,09 млн. м3. Пл. вадазбору 1,12 км2. На водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэрыторыі заказніка-журавінніка Лонна. Схілы катлавіны невыразныя. Берагітарфяністыя, сплавінныя. Дноплоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. 3 возера выцякае ручай у р. Палата.