ЛАПУХІ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Пл. вадазбору 3 км2. На водападзеле рэк Волта і Бярэжа, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Ельня.