ЛАСОСНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,77 км. У бас. р. Свіна (цячэ праз возера), за 45 км на ПнУ ад г. Полацк, каля в. Быхаўцы. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пераважна пад хмызняком.