ЛОТВІНЫ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл, 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Даўжыня 1,44 км. Найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Аб&prime-ём вады 2,81 млн. м3. Пл. вадазбору 1,4 км2. У бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пн ад г.п. Мядзел, каля в. Лотва. Схілы катлавіны вышынёй 13&mdash-20 м (на Пд і ПдУ 3&mdash-7 м), пад лугам, на 3 параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя чаетка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % пл. возера. На Пд выцякае ручай у р. Мядзелка.