ЛОЎЖА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Пл. вадазбору 14,8 км2. У бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на ПдЗ ад в. Труды. Катлавіна размешчана сярод балота, схілы яе невыразныя. Берагі сплавінныя. На ПнЗ выцякае ручай у р. Дражбітка.