Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Лучай

Лучай

Лучай

ЛУЧАЙ, Лучайскае возера, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 2,51 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 3,9 км. Нйбольшая шырыня 1,45 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб&prime-ём вады 4,38 млн. м3. Пл. вадазбору 19,1 км2. У бас. р. Мядзелка, за 15 км на У ад г. Паставы, каля в. Лучай. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на Пд і ПдЗ нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на Пн, 3 і ПнЗ невысокія ўчасткі (3&mdash-5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. У паўночна-заходняй і паўднёвай частках возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на Пн і Пд месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно плоскае, 6 астравоў агульнай пл. 0,09 км2. Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30&mdash-200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м- паўночна-заходні заліў зарос поўнасцю. На У упадае ручай з Лісіцкага возера, на 3 выцякае р. Лучайка.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта