ЛУГАВОЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,4 км2. Найбольшая глыбіня 12,9 м. Даўжыня 1,18 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,39 км. Аб&prime-ём вады 1,62 млн. м3. Пл. вадазбору 224 км2. У бас. р. Усыса, на паўднёва-заходняй ускраіне г. Гарадок. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-14 м, месцамі да 20 м, на 3 і Пд параслі хваёвым лесам, на Пн і У задзернаваныя ці разараныя. Берагі вышынёй да 0,3 м, увільготненыя, часткова на 3 і Пд зліваюцца са схіламі. Найболыпая глыбіня ў выглядзе ўпадзіны каля паўночна-ўсходняга берага. Дно выслана пяском, на глыбакаводдзі &mdash- ілам. Уздоўж берагоў паласа расліннасці да глыбіні 1,5 м. Паўднёва-заходні заліў поўнасцю зарос гарлачыкамі. На Пн упадае р. Гаражанка, на 3 злучана пратокай (шырыня 60 м, глыбіня 2 м) з Арэхавым возерам.