ЛУНІЧНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб′-ём вады 0,96 млн. м3. Пл. вадазбору 10,5 км2. У бас. р. Нача, за 32 км на ПдЗ ад Полацка, за 1 км на У ад в. Сяльцо. Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, забалочаныя, параслі лесам, на У — да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя (шырыня сплавіны 3—5 м), пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў на ПнУ і ПдЗ — пясчанымі адкладамі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м (85 % пл. возера). На ПнЗ з возера выцякае ручай у р. Нача.