ЛЮБІЦЫНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,35 км2. Найбольшая глыбіня 5,6 м. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,73 км. Аб′-ём вады 1,33 млн. м′-. Пл. вадазбору 1,25 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Двор Суша. Схілы катлавіны вышынёй 10—16 м (на Пн і ПдУ 1—4 м), на ПнУ і 3 у ніжняй частцы стромкія, разараныя. Берагі нізкія, на Пд зліваюцца са схіламі (на ПдЗ участак сплавіннага берага), месцамі тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пясчанымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2,5 м, шырыня прыбярэжнай паласы да 5 м. Злучана пратокай з воз. Цеменіца.