ЛЮБЖЫНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 10,3 м. Даўжыня 2,32 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб′-ём вады 1,97 млн. м3. Пл. вадазбору 4 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на У ад г.п. Ушачы, каля в. Любжына. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй частцы парослыя хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском, ніжэй — ілам. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 15 м, пашырана да глыбіні 2 м. 3 возера выцякае ручай у воз. Паўазер′-е.