ЛЮДЗВІШЧА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,8 км на 3 ад в. Гуры. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на Пн і 3 невыразныя), пад хмызняком. Берагі нізкія, на 3 сплавінныя.