ЛЮХАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,43 км2. Найбольшая глыбіня 20,7 м. Даўжыня 1,68 км. Найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Аб&prime-ём вады 2,07 млн. м3. Пл. вадазбору 4,7 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад Полацка, каля г. Наваполацк. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-5 м, параслі лесам. Ёсць мноства заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, ніжэй &mdash- сапрапелем.