МАКСІМАВА, возера ў Верхнядзвінскім р-не, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,4 км2. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Пл. вадазбору 2,71 км2. У бас. р. Росіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры востраў пл. 0,8 га. Выцякае ручай у р. Росіца.