МАЛАЯ ЕЛЬНЯ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 11,2 м. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. Пл. вадазбору 0,5 км2. У бас. р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Быстрамаўцы. Выцякае ручай у воз. Вялікая Ельня.