Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Малое Белое

Малое Белое

МАЛОЕ БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,9 км2. Найбольшая глыбіня 11,1 м. Даўжыня 2,09 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,36 км. Аб′-ём вады 4,22 млн. м3. Пл, вадазбору 1 км2. У бас. р. Свіна (выцякае з возера), за 52 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 11—12 м (на У да 20 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, на ПдУ тарфяністыя. На Пд да возера прымыкае масіў вярховага балота. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (60—80 мг/л), чысцінёй і высокай празрыстасцю. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У возеры расце палушнік азёрны — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта