МАЛОЕ ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Аўсянка, за 33 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на Пд ад в. Баброва. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад лесам.