МАЛОЕ АСТРАВІТА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Пл, вадазбору 1,25 км2. У бас. р. Сосніца, за 50 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн зліваюцца са схіламі.