МАЛОЕ АСТРАЎЛЯНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,92 км. У бас. р. Усыса, за 12 км на ПдЗ ад г. Гарадок, каля в. Астраўляны. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Востраў пл. 0,25 га. На 3 і У забалочаная пойма. На 3 упадае ручай, Выцякае ручай у Вялікае Астраўлянскае возера.