МАЛОЕ СВІНО, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,06 км2. Найбольшая глыбіня 6,7 м, Даўжыня 2,87 км. Найбольшая шырыня 0,9 км, Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб′-ём вады 3,69 млн. м3. Пл. вадазбору 12,9 км2. У бас. р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 6 км на ПдЗ ад в. Халамер′-е. Схілы катлавіны вышывёй да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і 3 нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Зарастае амаль палова возера да глыбіні 2,7 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 40 м, Злучана пратокай з воз. Вялікае Свіно.