МАЛАЯ ВОСМАТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,58 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 1,92 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Аб′-ём вады 2,23 млн. м3. Пл. вадазбору 13,8 км2. У бас, р. Свіна, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 7 км на ПдЗ ад в. Халамер′-е. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на У да 5—7 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе шырынёй 5—10 м, на Пд да 30 м. Дно пясчанае, месцамі ілістае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 5—40 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Злучана пратокай з воз. Вялікая Восмата.