МАЛЫЯ ШВАКШТЫ, Малая Швакшта, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 1,91 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км. Найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб′-ём вады 2,86 млн. м3. Пл. вадазбору 105 км2. У бас. р. Страча (выцякае з возера), за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Папоўцы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз. Вялікія Швакшты.