МЕЛКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 3,5 км2. У бас. р. Усвейка, за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Бельнякі. Схілы катлавіны вышынёй 10—50 м, забалочаныя, пад лугавой расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Глыболае.