МЯЖА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,79 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 1,3 км. Найбольшая шырыня 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Аб&prime-ём вады 0,51 млн. м3. Пл. вадазбору 258 км2. У бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), ,за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Мяжа. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, пераважна разараныя, участкамі на У і Пд парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, пад хмызняком. Пойма шырынёй ад 25 м да 300 м, забалочаная. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно ілістае. Невялікі востраў плошчай 0,1 га. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Упадае р. Шыша.