МЕЖНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 1,34 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 3,55 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 11 км. Аб&prime-ём вады 4,59 млн. м3. Пл. вадазбору 15 км2. У бас. р. Дрыса, за 18 км на ПдУ ад г.п. Расоны, на Пн ад в. Межна. Схілы катлавіны вышынёй 7&mdash-8 м, участкамі на ПнУ і 3 да 3 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, мео цамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Упадаюць 4 ручаі, сцёк па пратоцы ў Дрысу зарэгуляваны шлюзам.