МЕЖАВА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 2,06 км2. Найбольшая глыбіня 3,3 м. Даўжыня 2,82 км. Найбольшая шырыня 1,36 км. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км. Аб′-ём вады 4,71 млн. м3. Пл. вадазбору 86,7 км2. У бас. р. Нішча, за 8 км на ПнУ ад г.п. Расоны, каля в. Межава. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на Пн і 3 10—15 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на Пн зліваюцца са схіламі, у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-ілістае, глыбей дно сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 5 га. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 4—60 м да глыбіні 1,5 м. Упадаюць 6 ручаёў, у т. л. з воз. Шэвіна, выцякае р. Чарапяціца.