МНЮТА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,96 км2. Найбольшая глыбіня 14,1 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб&prime-ём вады 4,9 млн. м3. Пл. вадазбору 601 км2. У бас. р. Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Вялец. Схілы катлавіны вышынёй 7&mdash-20 м, параслі лесам і хмызняком, на У і ПдУ 3&mdash-5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20&mdash-40 м, на Пн да 90&mdash-120 м. Дно ілістае. Востраў пл. 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10&mdash- 30 м, на 3 і Пн 50&mdash-100 м.