МОЙСТРА, возера ў Петрыкаўскім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,47 км. На пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г. Петрыкаў, за 1 км на ПдУ ад в. Бяланавічы. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з Прыпяццю.