МОХАВАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. У бас. р. Тураўлянка, за 14 км на Пд ад Полацка, за 1,5 км на Пд ад в. Мяжно 3-е, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, берагі забалочаныя.