МАЛОЧНАЕ ВОЗЕРА, Малотнева, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,78 км2. Даўжыня 2,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. У бас. р. Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Парэчча. Схілы катлавіны вышынёй 4&mdash-5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на 3 і У абразійныя. Дно сапрапелістае.