Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Мошна

Мошна

МОШНА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб′-ём вады 1,51 млн. м3. Пл. вадазбору 16,3 км2. У бас. р. Сечна, за 4 км на Пд ад г.п. Шуміліна, каля в. Прыазёрная. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на Пд да 9 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя, на Пн парослыя лесам. Берагі нізкія, тарфяныя, на У пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на асобных участках да глыбіні 2 м — пяском. Моцна зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3,1 м. У возеры расце шальнік Валенберга — рэдкі для Беларусі ахоўны від флоры. Упадае ручай з воз. Круглік, выцякае ручай у воз. Дабееўскае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта