МОШНА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 1,07 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 2,54 км. Найбольшая шырыня 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі 8 км. Аб′-ём вады 1,88 млн. м3. Пл. вадазбору 22 км2. У бас. р. Чарнічанка, за 16 км на ПдЗ ад Віцебска, каля в. Ваяводкі. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м (на Пд да 10 м), параслі лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах сплавінныя. Пойма шырынёй ад 10—30 м на Пд і Пн да 100 м на У, забалочаная. Дно да глыбіні 0,5—1 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае болып паловы плошчы возера. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Чарнічанка.