МОТАЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім р-не. Пл. 1 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Аб′-ём вады 1,18 млн. м3. Пл. вадазбору 3588 км2. У бас. р. Ясельда (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Іванава, каля в. Моталь. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м,. часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае больш за 50 % плошчы возера.