МАЖЭЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,66 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Аб′-ём вады 1,68 млн. м3. Пл. вадазбору 10,7 км2. У бас. р. Мядзелка, за 4 км на ПнЗ ад г. Паставы, каля в. Мажэйкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на ПнЗ і ПдУ пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн і Пд сплавінныя. На ПнЗ і У пойма шырынёй 100— 200 м, забалочаная. Дно ілістае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. Упадаюць некалькі меліярацыйных каналаў.