Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Мугирино

Мугирино

Мугирино

МУГІРЫНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 1,48 км2. Найбольшая глыбіня 26,2 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб&prime-ём вады 8,31 млн. м3. Пл. вадазбору 2,9 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 27 км на У ад г.п. Ушачы, каля в. Завадзіна Лепельскага р-на. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны на 3 і Пн вышынёй 15-20 м (на Пд да 10 м), параслі хмызняком, на У невыразныя, забалочаныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на У забалочаныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю. Зарастае слаба. Злучана канавай з воз. Паўазер&prime-е.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта