МУРАМШЧЫНА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Пл. вадазбору 6,16 км2. У бас. р. Дабрылаўка, за 12 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Загор′-е. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя, на ПнЗ да 16 м, параслі лесам. Выцякае ручай у воз. Белае.