МУРОЖНІЦКАЕ ВОЗЕРА, Мурожніца, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,26 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 1,44 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. . Даўжыня берагавой лініі 3,56 км. Аб′-ём вады 0,47 млн. м3. Пл. вадазбору 38,9 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна, каля в. Язвіна. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя, месцамі пад хмызняком. Дно плоскае, да глыбіні 0,5— 0,8 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зарастае слаба, расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. У возеры расце шальнік Валенберга — рэдкі для Беларусі ахоўны від флоры. 3 возера выцякае р. Язвінка, упадае р. Мурожніца.