НАДАЗЁРСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Даўжыня 0,95 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. У бас. р. Ласіца, за 36 км на У ад г. Паставы, каля в. Колаўцы. Схілы катлавіны вышынёй 12 м (на Пн да 7 м), пераважна пад хмызняком, участкамі на Пн і ПнУ разараныя. Берагі высокія.