НЕКАЛАЧ, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 1,39 км. Найбольшая шырыня 0,69 км, Даўжыня берагавой лініі 5 км. Аб&prime-ём вады 3,08 млн. м3. Пл. вадазбору 2,35 км2. У бас. р. Ула, за 15 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Бор. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-8 м, разараныя. Шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі, пад хмызняком. Мелкаводдзе шырынёй да 15&mdash-25 м. Глыбакаводная частка ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае 1/3 плошчы возера да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з воз. Воласна. -