НЕМЦАВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,32 км2. Даўжыня 1,18 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. У бас. р. Ловаць, за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Немцава. Схілы катлавіны вышынёй ад 6—7 м на Пн і У да 10 м на Пд і 3, часткова разараныя, на Пн і 3 пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Ловаць.