НЯРОПЛЯ, возера ў Бялыніцкім р-не. Пл. 0,26 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 52,4 км2. У бас. р. Няропля (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы. Схілы катлавіны вышынёй 10— 12 м, пераважна разараныя, участкамі на Пд і ПдУ пад хмызняком- на ПдЗ да 22 м, парэзаныя ярамі. Берагі вышынёй да 1 м.