НЕВЕЖА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,93 км2. Найбольшая глыбіня 3 м, Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 4,55 км. Пл. вадазбору 79,2 км2. У бас. р. Сосніца, за 35 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м (на 3 і Пн да 5 м), пясчаныя, пад хмызняком. Упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.