НЯВІДА, Нявідава, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,09 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 5,22 км. Аб&prime-ём вады 4,96 млн. м3. Пл. вадазбору 78 км2. У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Бабынічы. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-15 м (на ПнУ 20&mdash-25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шырынёй да 400 м, парасла хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае. 3 глыбіні 4 м дно гліністае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3&mdash-3,2 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз. Белянок.