НІЗГАЛАЎЕ, возера ў Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 1,16 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 2,95 км. Аб′-ём вады 0,97 млн. м3. Пл. вадазбору 11,5 км2. У бас. р. Ула, за 20 км на 3 ад г.п. Бешанковічы, каля в. Нізгалава. Схілы катлавіны вышынёй 10—13 м, пераважна разараныя. Выцякае ручай у р. Ула.