ОБАЛЬ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,3 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 2,56 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Аб′-ём вады 0,7 млн. м3. Пл. вадазбору 568 км2. У бас. р. Обаль (цячэ праз возера), за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на ПдЗ ад в. Обаль. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м, пад хмызнякрм. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шырынёй да 300 м, забалочаная. Дно плоскае, ілістае, каля ўсхйдняга берага — сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. Упадаюць 4 ручаі.