Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Окана

Окана

ОКАНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 4,13 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб′-ём вады 6,34 млн. м3. Пл. вадазбору 46,8 км2. У бас. р. Эса, за 10 км на ПдЗ ад г. Лепель, каля в. Селішча. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на ПдУ і Пд 2—5 м), на Пн невыразныя, пад лесам і хмызняком- на Пн і ПнУ разараныя. Берагі пясчаныя, тарфяністыя, параслі воднабалотнай расліннасцю і хмызняком, на ПдЗ і Пн сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, выцякае р. Оканіца.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта