Акунёва возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. на мяжы з Полацкім р-нам.
Пл. 0,07 км2.
Даўжыня 0,32 км.
Найбольшая шырыня 0,32 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Нача, за 38 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1 км на Пн ад в. Асінаўка, за 0,2 км на 3 ад воз. Каравайна. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, парослыя забалочаным хмызняком, на ПдУ пад лесам. На У і Пд забалочаная пойма шырынёй 50 м. Упадае ручай з возера без назвы, выцякае ручай у воз. Каравайна.