ВОЛЬШЫЦА, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 3,98 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 3,32 км. Найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Аб′-ём вады 4,97 млн. м3. Пл. вадазбору 113 км2. У бас. р. Сергуч (працякае праз возера), за 40 км на У ад г. Док-шыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае.