Арэхавае возера, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл.
Пл. 0,22 км2.
Найбольшая глыбіня 23 м.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,4 км.
Пл. вадазбору 21,5 км2. У бас. р. Сэрвач, за 27 км на У ад г. Мядзел, за 2,5 км на Пн ад в. Грыбкі, сярод забалочанага хмызняку. Берагі забалочаныя, дно ілістае, у заходняй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйнай канавай з р. Патачанка.