ОРШЫНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 21,7 м. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Аб&prime-ём вады 0,72 млн. м3. Пл. вадазбору 0,4 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г.п. Ушачы, каля в. Навасёлкі. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 15&mdash-17 м (на У і ПдУ да 5 м), параслі лесам і хмызняком, на ПдУ разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на невялікім участку на ПдУ нізкія, забалочаныя. Дно выслана ілам, да глыбіні 3&mdash-3,5 м пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 10&mdash-15 м пашырана да глыбіні 2,2 м, падводная &mdash- да глыбіні 4 м.