Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Орцы

Орцы

ОРЦЫ, Орцаўскае возера, у Міёрскім р-не. Пл. 1,94 км2. Найбольшая глыбіня 19,2 м. Даўжыня 4,84 км. Найбольшая шырыня 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Аб′-ём вады 11,02 млн. м3. Пл. вадазбору 11,1 км2. У бас. р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г. Міёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, разараныя, месцамі пад хмызняком, на ПнУ вышынёй 10—12 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая- астатняя частка дна ілістая. 2 невялікія астравы агульнай пл. 1,9 га. Зарастае да глыбіні 3—3,2 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта